•  
    Номера для справок:

    029 608 22 22

    029 508 22 22

  • Выберите язык:
    Выбор языкаЯзык: Русский

Задайте вопрос👉

Фотогиды

Падарунак для ветэранаў - танометр "Смарт Моўны" гандлёвай маркі sertsa®

16.04.2024 2009

Якое шчасце жыць у роднай краіне пад мірным небам! У краіне, дзе ты нарадзіўся і вырас. Дзе жывуць твае блізкія людзі. Дзе б'ецца сэрца тваіх бацькоў.

Напярэдадні Дня Перамогі мы разумеем як ніколі, што наша спакойнае жыццё, гэта заслуга нашых дарагіх ветэранаў!

На жаль іх колькасць з кожным годам памяншаецца і дапамагаць у захаванні іх здароўя, гэта наш прамы абавязак!

У гонар Дня Перамогі, брэнд sertsa®, сумесна з Чырвоным Крыжам, падрыхтаваў спецыяльны праект, які накіраваны на падтрыманне здароўя ветэранаў.

 

На працягу мая ў знак асаблівай павагі па ўсёй краіне будуць арганізаваны віншавальныя візіты прадстаўнікоў брэнда sertsa® і Беларускага Чырвонага Крыжа, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і вязням канцэнтрацыйных лагераў.

 

Ветэранам у якасці падарунка будуць уручаны танометры гандлёвай маркі sertsa® - першага беларускага брэнда медыцынскай тэхнікі, распрацаванага менавіта для беларусаў. Улічваючы ўзрост ветэранаў, абрана ўнікальная мадэль - плечавы танометр "Смарт Моўны"

 

Танометр "Смарт Моўны" – гэта  максімальны камфорт, дзякуючы тэхналогіі інтэлектуальная вымярэння і аптымальны набор характарыстык для дакладнай дыягностыкі, а таксама дадатковая функцыя моўнага суправаджэння для зручнасці выкарыстання нашых дарагіх ветэранаў.

Мы жадаем, каб сэрца кожнага ветэрана білася, як мага даўжэй з дапамогай танометра sertsa® "Смарт Моўны"! СЭРЦА - Разам. Для жыцця.

 

 

Падарунак для ветэранаў - танометр "Смарт Моўны" гандлёвай маркі sertsa®

 

16.04.2024 2009 (202 за сутки)
Добавить отзыв
  • Подписаться на рассылку Slivki.by, чтобы стать богаче!